Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 мая 2018, 16:43

Баскетбалісткам "Цмокi-Мiнск" засталося атрымаць адну перамогу да звання чэмпіёнак Беларусі

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Цмокі-Мінск" атрымалі дзве перамогі над "Гарызонтам" у фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым дамашнім паядынку жаночая каманда "драконаў" выйграла з лікам 75:63, а ў другім дасягнула яшчэ больш значнай перамогі - 73:47. Такім чынам, "Цмокам" засталося атрымаць усяго адну вікторыю для агульнай перамогі ў "залатой" серыі. Апошнім можа стаць матч, які адбудзецца 19 мая ў спарткомплексе "Віталюр". Калі баскетбалісткам "Гарызонта" ўдасца выйграць, то 20 мая саперніцы сустрэнуцца зноў. У мінулым годзе ў фінальным процістаянні гэтых каманд мацнейшымі былі "Цмокi".

У барацьбе за бронзавыя ўзнагароды ўпэўнена лідзіруе гродзенская "Алімпія", якая на сваёй пляцоўцы двойчы перамагла гомельскіх баскетбалістак - 74:54 і 83:67. Трэцяя гульня серыі да трох перамог адбудзецца 19 мая ў Гомелі.

Мужчынская каманда сталічных "драконаў" стала першым фіналістам нацыянальнага першынства, без праблем перамогшы ў паўфінале віцебскі "Рубон". Сапернік дзеючых чэмпіёнаў краіны стане вядомы 15 мая пасля заканчэння вырашальнага матчу другой паўфінальнай серыі паміж "Гроднам-93" і магілёўскім "Барысфенам". Там пасля чатырох гульняў нічыя - 2:2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі