Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 чэрвеня 2017, 15:47

Барысаўскі БАТЭ згуляе з чэмпіёнам Арменіі або Андоры ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка стартавых раўндаў новага сезона футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты барысаўскага БАТЭ пачнуць выступленне з 2-га кваліфікацыйнага раўнда матчамі з пераможцам пары першага этапу кваліфікацыі "Алашкерт" (Арменія) - "Санта-Калома" (Андора). Матчы паміж імі адбудуцца 27/28 чэрвеня і 4/5 ліпеня. Першую сустрэчу 2-га раўнда БАТЭ правядзе на сваім полі 11 або 12 ліпеня, у адказ у гасцях - 18 або 19 ліпеня.

Пазней у Ньёне пройдзе жараб'ёўка другога па рангу кантынентальнага клубнага турніру - Лігі Еўропы. У ім Беларусь прадставяць 3 каманды: салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама" стартуюць з першага раўнда кваліфікацыі, брэсцкае "Дынама" - з другога.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі