Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 кастрычніка 2017, 09:42

Барысаўскі БАТЭ перамог "Кёльн" у дамашнім матчы футбольнай Лігі Еўропы

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ перамаглі нямецкі "Кёльн" з лікам 1:0 у дамашнім матчы Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

БАТЭ (Барысаў, Беларусь) - "Кёльн" (Германія) - 1:0 (0:0).

19 кастрычніка. "Барысаў-Арэна". 12000 гледачоў.

Суддзя - Х.Гечэк (Турцыя).

БАТЭ: Шчарбіцкі; Палякоў, Мілуновіч, Гайдучык, Рыяс, Драгун, А.Валадзько (Бага, 74), М.Валадзько, Іваніч (Гардзяйчук, 68), Стасевіч, Сігневіч (Радзівонаў, 85).

"Кёльн": Т.Хорн; Раўш, Хайнц, Марах, Алькоўскі, Ёіч (Бітэнкур, 70), Леман, Хегер, Клеменс (Гірасі, 61), Осака, Цолер.

Гол: 1:0 - Рыяс (55, пас - Іваніч)

Папярэджанне - Гірасі (89).

Толькі перамога ў гэтым матчы пакідала камандам рэальныя шанцы прадоўжыць барацьбу за выхад у плэй-оф. Абодва сапернікі былі настроены па-баявому, шмат атакавалі, але лёс паядынку вырашыў адзін гол гаспадароў - праз 10 мінут пасля пачатку другога тайма Аляксей Рыяс забіў пераможны гол.

У другім паядынку трэцяга тура група Н сербская "Црвена Зорка" прымала ў Бялградзе англійскі "Арсенал" з Лондана і ўступіла з тым жа мінімальным рэзультатам 0:1.

Турнірнае становішча пасля першага круга: "Арсенал" - 9 ачкоў (розніца мячоў - 8-3), "Црвена Зорка" - 4 (2-2), БАТЭ - 4 (4-5), "Кёльн" - 0 (1-5).

У наступным туры 2 лістапада футбалісты БАТЭ згуляюць у гасцях у "Кёльна", у Лондане "Арсенал" прыме "Црвену Зорку".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі