Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 ліпеня 2019, 16:24

Барысаўскі БАТЭ 13-ы раз прыме старт у футбольнай Лізе чэмпіёнаў

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння правядуць стартавы матч першага раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Свой 13-ы сезон у галоўным еўракубкавым турніры 15-разовыя чэмпіёны Беларусі пачнуць на полі "Барысаў-Арэны" сустрэчай з польскім клубам "Пяст", які ўпершыню стаў чэмпіёнам сваёй краіны. Сённяшнюю гульню будзе судзіць брыгада турэцкіх арбітраў, якую ўзначаліць Метэ Калкаван.

Перад пачаткам выступлення ў Лізе чэмпіёнаў падапечныя Аляксея Багі паспяхова правялі матч 14-га тура нацыянальнага першынства, абыграўшы ў гасцях аднаго са сваіх галоўных канкурэнтаў мінскае "Дынама" з лікам 2:1. У Польшчы сезон яшчэ не стартаваў, і футбалісты "Пяста" рыхтаваліся да дэбюту ў чэмпіёнскай Лізе, правёўшы толькі кантрольныя матчы.

Сённяшні матч пачнецца ў 20.00 і будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Сустрэча ў адказ адбудзецца 17 ліпеня ў Польшчы. Пераможца гэтага процістаяння ў другім кваліфікацыйным раўндзе сустрэнецца з лепшай камандай пары "Лінфілд" (Паўночная Ірландыя) - "Русенбарг" (Нарвегія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі