Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2018, 10:37

"Барысаў-900" перамог "Граніт" у пятым туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены "Барысава-900" атрымалі валявую вікторыю над мікашэвіцкім "Гранітам" у перадапошнім матчы 5-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку другога тайма гульні на пляцоўцы пінскага спарткомплексу "Хваля" барысаўчане ўступалі 2:3, але затым не толькі дагналі сапернікаў, але і вырвалі перамогу на апошняй хвіліне сустрэчы - 4:3. Турнірную табліцу ХХХ нацыянальнага першынства ўзначальвае дзеючы чэмпіён "Лідсельмаш", які ў сваім чацвёртым паядынку атрымаў чацвёртую вікторыю запар, адолеўшы ў сябе дома мінскі "Дарожнік" - 2:1. У гульні яшчэ двух прэтэндэнтаў на медалі спартсмены аршанскага "Вітэна" на сваёй пляцоўцы згулялі ўнічыю з гомельскім ВРЗ - 3:3, прычым госці адышлі ад паражэння толькі на апошняй хвіліне сустрэчы.

Вынікі іншых матчаў: "Дынама-БНТУ" (Мінск) - "БЧ" (Гомель) - 2:4, "Тэрыторыя" (Мінск) - ЦКК (Светлагорск) - 5:8, "УУС-Дынама" (Гродна) - "Шчучын" - 3:0. Яшчэ адна сустрэча 5-га тура адбудзецца 18 кастрычніка - "Брэст" - "Ахова-Дынама" (Мінск).

Становішча ў групе лідараў: "Лідсельмаш" - 12 балаў (4 матчы), "Вітэн" - 11 (5), "Барысаў-900" - 11 (5), ВРЗ - 10 (5), "Сталіца" - 9 (4), "Дарожнік" - 9 (5). Па-ранейшаму няма заліковых балаў у "Шчучына" і "Тэрыторыі".

Лідарам у бамбардзірскай гонцы з'яўляецца Уладзімір Жыгалка ("Лідсельмаш"), які забіў 7 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі