Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2018, 18:28

Бабслеісты Канады і Германіі падзялілі алімпійскае золата ў спаборніцтвах мужчынскіх двоек

19 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Першы камплект узнагарод разыгралі ўдзельнікі алімпійскіх спаборніцтваў па бабслеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У саперніцтве мужчынскіх двоек дзве каманды атрымаюць залатыя медалі - Канада і Германія. У суме фінальных спроб яны набралі абсалютна аднолькавы час - 3 мін 16,68 сек. Бронзу заваявалі бабслеісты Латвіі (+0,05 сек). Гэта першая ўзнагарода латвійскай каманды ў Пхёнчхане-2018.

Майстры бабслея разыграюць яшчэ дзве ўзнагароды на гэтых Гульнях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі