Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 жніўня 2017, 09:04

Азаранка мае намер судзіцца з бацькам дзіцяці па пытанні апекі над сынам - СМІ

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка наняла адваката для вырашэння пытання аб апецы над сынам. Інфармацыя са спасылкай на ізраільскія СМІ размешчана на старонцы фан-групы Вікторыі "УКантакце". Спартсменка заручылася дапамогай аднаго з лепшых ізраільскіх адвакатаў у галіне сямейнага права Зіва Вальнера. Калі суд будзе выйграны, яна паабяцала наведаць Ізраіль у якасці падзякі.

Пасля двух тыдняў падрыхтоўкі да судовага працэсу, які ўтойваўся ад фанатаў і СМІ, стала вядома, што ўзнімаецца пытанне аб бацькоўскіх правах, суд пройдзе ў Беларусі. Рыхтуецца іск да былога партнёра за нанясенне велізарнага матэрыяльнага ўрону. Азаранка прапусціць турнір у Цынцынаці, а калі прапусціць і US Open, то ўрон дасягне $10 млн. Наступнае слуханне назначана на верасень.

Вікторыя Азаранка - адна з самых багатых спартсменак у свеце. У 2016 годзе яна аб'явіла аб тым, што чакае дзіця разам з сябрам Білі МакКігам. Пасля нараджэння сына тэнісістка вярнулася ў спорт. У ліпені бягучага года пара распалася. МакКіг паехаў у Беверлі-Хілз, звярнуўся ў суд, дзе заявіў, што занепакоены крадзяжом дзіцяці. У кароткі тэрмін суд пастанавіў, што дзіця павінна вярнуцца ў Лос-Анджэлес.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі