Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 сакавіка 2019, 12:00

Арына Сабаленка значна палепшыла свой рэйтынг у парным разрадзе WTA

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісістка Арына Сабаленка палепшыла на 31 пазіцыю свой сусветны рэйтынг у парным разрадзе пасля перамогі на турніры ў Індыян-Уэлсе ў дуэце з бельгійкай Элізэ Мертэнс, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з абноўленым спісам, беларуска з 65-га месца ў парным разрадзе перамясцілася на 34-ы радок - 2152 балы. У адзіночным рэйтынгу Арына Сабаленка па-ранейшаму ўваходзіць у топ-10 сусветных ігракоў і займае дзявятае месца - 3620 балаў.

Аляксандра Сасновіч страціла дзве пазіцыі і знаходзіцца на 36-м месцы - 1495 балаў, Вікторыя Азаранка палепшыла становішча ў рэйтынгу і займае 46-ы радок - 1177 балаў. Вера Лапко ў абноўленым лісце лепшых ігракоў 64-я - 886 ачкоў. Лідзіруе ў жанчын Наомі Осака з Японіі - 5991 бал.

Лідар беларускай мужчынскай каманды Ілья Івашка, які займаў раней 96-е месца ў адзіночным разрадзе, пакінуў сотню мацнейшых і размясціўся на 110-й пазіцыі рэйтынгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі