Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 верасня 2019, 10:34

Арына Сабаленка захавала 14-е месца ў рэйтынгу WTA

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка пасля перамогі на турніры ў кітайскім Ухані засталася на 14-м месцы ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі( WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер у актыве першай ракеткі Беларусі 2785 ачкоў. Вікторыя Азаранка, якая на мінулым тыдні не гуляла, апусцілася на 50-е месца, маючы 1116 балаў. Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 60-й пазіцыі (1012), Вольга Гаварцова займае 201-е месца (298), Вера Лапко на 237-м (250).

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 6446 ачкоў,

2. Караліна Плішкава (Чэхія) - 6125,

3. Эліна Світоліна (Украіна) - 5320,

4. Наомі Осака (Японія) - 5011,

5. Сімона Халеп (Румынія) - 4907,

6. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4835,

7. Петра Квітава (Чэхія) - 4571,

8. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4225,

9. Серэна Уільямс (ЗША) - 3935,

10. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 3738.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) беларус Ягор Герасімаў упершыню ў кар'еры ўзняўся на 91-ю пазіцыю, набраўшы пасля выхаду ў чвэрцьфінал турніру ў кітайскім Чэнду 604 балы.

У тройцы лідараў мужчынскага рэйтынгу змяненняў не адбылося - наперадзе серб Новак Джокавіч, услед за ім размясціліся іспанец Рафаэль Надаль і швейцарац Роджэр Федэрэр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі