Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 кастрычніка 2018, 19:12

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Пекіне

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (16-ы нумар рэйтынгу WTA) з перамогі пачала выступленне на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Пекіне (прызавы фонд - $8,2 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Арына ў 1/16 фіналу сустракалася з іспанкай Гарбінье Мугурусай (15) і перамагла ў дзвюх партыях - 7:5, 6:4. У першым сэце саперніцы доўгі час бралі ачкі выключна на сваіх падачах, і толькі ў 12-м гейме Сабаленка змагла выйграць бал на чужой падачы і павесці ў ліку. Другая партыя таксама была вельмі напружанай, і зноў поспех быў на баку беларускі.

У барацьбе за выхад у 1/4 фіналу China Open Арына Сабаленка будзе сапернічаць з прадстаўніцай Францыі Каралін Гарсіяй (8).

У сераду, 3 кастрычніка, яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (32) у 1/16 фіналу згуляе з 7-й ракеткай планеты чэшкай Каралінай Плішкавай. Пераможца іх сустрэчы ў матчы за выхад у чвэрцьфінал будзе сапернічаць з кітаянкай Ван Цян (28). На старце турніру Сасновіч перайграла ў двух сэтах румынку Міхаэлу Бузарнеску (23) - 6:3, 6:1.

Спаборніцтвы ў кітайскай сталіцы завершацца 7 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі