Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 жніўня 2018, 09:46

Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Цынцынаці

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (34-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў 1/16 фіналу турніру ў амерыканскім Цынцынаці (прызавы фонд - $2,8 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку першага круга Сабаленка ва ўпартай барацьбе перамагла брытанку Ёхану Конту (39) - 4:6, 6:3, 6:4. Наступнай саперніцай Арыны Сабаленка будзе пераможца матчу паміж чэшкай Каралінай Плішкавай (8) і полькай Агнешкай Радваньскай (38).

Першай з беларусак у 1/16 фіналу выйшла Вікторыя Азаранка (87), якая перайграла ў стартавым паядынку іспанку Курлу Суарэс Навара (25) - 6:7 (5:7), 6:2, 6:4. У другім раўндзе Вікторыя сустрэнецца з французскай тэнісісткай Каралін Гарсіяй (5).

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (36) уступіла славачцы Вікторыі Кужмавай (56) - 0:6, 6:4, 1:6.

Турнір на адкрытых хардавых кортах Цынцынаці фінішуе ў нядзелю, 19 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі