Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 ліпеня 2019, 12:04

Арына Сабаленка вярнулася ў топ-10 рэйтынгу WTA

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка зноў знаходзіцца ў першай дзясятцы рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Да старту Уімблдонскага турніру Арына Сабаленка знаходзілася на 11-й пазіцыі, а цяпер узнялася на адзін радок, маючы 3365 ачкоў. Вікторыя Азаранка займае цяпер 38-е месца (1380), Аляксандра Сасновіч на 42-й пазіцыі (1260), Вера Лапко на 120-м радку (521).

Новаспечаная чэмпіёнка Уімблдона румынка Сімона Халеп перамясцілася з 7-га на 4-е месца, Серэна Уільямс, якая прайграла ёй у фінале, з 10-га радка ўзнялася на 9-ы.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 6605 ачкоў,

2. Наомі Осака (Японія) - 6257,

3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 6055,

4. Сімона Халеп (Румынія) - 5933,

5. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 5130,

6. Петра Квітава (Чэхія) - 4785,

7. Эліна Світоліна (Украіна) - 4638,

8. Слоан Стывенс (ЗША) - 3802,

9. Серэна Уільямс (ЗША) - 3411,

10. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3365.

Рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) па-ранейшаму ўзначальвае серб Новак Джокавіч, які выйграў учора свой пяты Уімблдонскі турнір, на другой пазіцыі іспанец Рафаэль Надаль, трэцім ідзе фіналіст Уімблдона швейцарац Роджэр Федэрэр. Лепшым з беларускіх тэнісістаў з'яўляецца Ягор Герасімаў, які займае 137-е месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі