Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 кастрычніка 2017, 14:05

Арына Сабаленка ўзнялася на 76-е месца рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка ўзнялася на 76-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Гэта пакуль лепшы паказчык у кар'еры 19-гадовай спартсменкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку мінулага тыдня перад турнірам у Кітаі Арына Сабаленка займала 102-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Гэтыя спаборніцтвы Арына правяла на адным дыханні, атрымаўшы чатыры перамогі, і ўпершыню дабралася да фіналу турніру пад эгідай WTA. Толькі ў вырашальным паядынку за тытул Сабаленка ва ўпартай барацьбе ўступіла былой першай ракетцы планеты расіянцы Марыі Шарапавай. З іншых беларускіх тэнісістак у топ-100 уваходзіць толькі Аляксандра Сасновіч, якая замыкае першую сотню рэйтынгу WTA. Вера Лапко - на 167-м месцы, Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 204-й пазіцыі.

Першая дзясятка засталася ранейшай:

1. Сімона Халеп (Румынія) - 6175 ачкоў,

2. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 6135,

3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5605,

4. Эліна Світоліна (Украіна) - 5465,

5. Вінус Уільямс (ЗША) - 4642,

6. Каралін Вазняцкі (Данія) - 4540,

7. Алена Астапенка (Латвія) - 4510,

8. Святлана Кузняцова (Расія) - 3950,

9. Каралін Гарсія (Францыя) - 3860,

10. Ёхана Конта (Вялікабрытанія) - 3795.

Топ-10 рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў:

1. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 10465,

2. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 8505,

3. Марын Чыліч (Харватыя) - 4505,

4. Эндзі Марэй (Вялікабрытанія) - 5290,

5. Аляксандр Звераў (Германія) - 4400,

6. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 3935,

7. Новак Джокавіч (Сербія) - 3765,

8. Стэн Ваўрынка (Швейцарыя) - 3450,

9. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) - 3575,

10. Давід Гофен (Бельгія) - 2885.

Беларус Ягор Герасімаў узняўся на 124-е месца, Уладзімір Ігнацік займае 173-ю пазіцыю. Максім Мірны замыкае топ-50 парнага рэйтынгу АТР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі