Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 кастрычніка 2018, 10:53

Арына Сабаленка паднялася на 16-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на 16-е месца ў сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тыдзень таму Арына займала 20-ю пазіцыю, а пасля перамогі на турніры ў кітайскім Ухане стала вышэй на 3 радкі. Гэта пакуль лепшае дасягненне 20-гадовай Арыны Сабаленка за ўвесь час выступленняў на прафесійных турнірах пад эгідай Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Яшэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч займает 32-е месца, Вікторыя Азаранка на 55-й пазіцыі, Вера Лапко знаходзіцца на 60-м радку.

Рэйтынг WTA па-ранейшаму ўзначальвае румынская тэнісістка Сімона Халеп, другой ідзе Каралін Вазняцкі з Даніі, замыкае першую тройку немка Ангеліка Кербер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі