Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2019, 18:29

Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс уступілі ў паўфінале парнага разраду на "Ралан Гарос"

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс не змаглі выйсці ў фінал парнага разраду "Ралан Гарос", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім паўфінальным матчы беларуска-бельгійскі дуэт сустракаўся з венгерска-французскай парай Цімея Бабаш / Крысціна Младзенавіч і ўступіў у двух сэтах - 2:6, 1:6.

У другім паўфінале кітайская пара Ін-Ін Дуань / Чжэн Сайсай перамагла бельгійска-шведскі тандэм Кірстэн Фліпкенс / Юхана Ларсан - 6:4, 6:4.

У жаночым адзіночным разрадзе таксама ўжо вызначыліся ўдзельніцы фінальнага матчу. Аўстралійка Эшлі Барці (8-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перайграла ў паўфінале прадстаўніцу ЗША Аманду Анісімаву (51) - 6:7 (4:7), 6:3, 6:3. Другой фіналісткай стала чэшка Маркета Вандраушава (38), якая перамагла брытанку Ёхану Конту (26) - 7:5, 7:6 (7:2).

У мужчын другі нумар сусветнага рэйтынгу іспанец Рафаэль Надаль гуляе ў паўфінале з трэцяй ракеткай планеты швейцарцам Роджэрам Федэрэрам.

Пазней лідар рэйтынгу АТР серб Новак Джокавіч будзе сапернічаць з аўстрыйцам Дамінікам Цімам, у якога 4-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі