Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 студзеня 2018, 17:20

Арына Сабаленка і Андрэй Васілеўскі завяршылі выступленні на турнірах у Аўстраліі

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісты пацярпелі паражэнні ў матчах парных разрадаў на турнірах у Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Арына Сабаленка і расіянка Вераніка Кудзярметава ў паўфінале спаборніцтваў у Хобарце прайгралі бельгійска-галандскаму дуэту Эліза Марценс / Дэмі Схюрс - 0:6, 7:5, 7:10.

На мужчынскім турніры серыі "Чэленджэр" у Канберы беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья ўступілі ў фінальным матчы ізраільска-індыйскаму тандэму Ёнатан Эрліх / Дзівіж Шаран - 6:7 (1:7), 2:6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі