Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 кастрычніка 2019, 17:27

Арына Сабаленка апусцілася на 16-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая тэнісная асацыяцыя сёння абнавіла рэйтынг. Лепшая з беларусак Арына Сабаленка займае 16-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У параўнанні з папярэдняй версіяй спіса мацнейшых тэнісістак планеты Арына страціла два пункты. На яе рахунку 2580 ачкоў.

Што датычыцца астатніх беларусак, то ў топ-100 знаходзяцца Вікторыя Азаранка, якая займае 49-е месца (1115), Аляксандра Сасновіч, якая знаходзіцца на 64-й пазіцыі рэйтынгу з 957-ю пунктамі. Лідзіруе Эшлі Барці з Аўстраліі (7096).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі