21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка заўтра раніцай згуляе ў першым матчы малога падагульняючага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у Чжухаі з 22-й ракеткай свету грачанкай Марыяй Сакары, паведамляе БЕЛТА.
Таксама ў групе "Ружа" Арыне Сабаленка, якая займае ў рэйтынгу WTA 14-ю пазіцыю, давядзецца конкурыраваць за выхад у наступны раўнд спаборніцтваў з 18-й ракеткай свету бельгійкай Элізэ Мертэнс.
Што датычыцца астатніх удзельніц прадстаўнічага старту з прызавым фондам больш як $2 млн, які пройдзе ў Кітаі з 22 па 27 кастрычніка, то ў групе "Азалія" паспаборнічаюць галандка Кікі Бертэнс (10), харватка Донна Векіч (20) і украінка Даяна Ястрэмская (24). У групе "Камелія" трэба будзе канкурыраваць амерыканкам Сафіі Кенін (12) і Элісан Рыске (19), чэшцы Караліне Мухавай (26). У групе "Архідэя" паспаборнічаюць за выхад у наступны раўнд спаборніцтваў амерыканка Мэдысан Кіс (13), Петра Мартыч (15) з Харватыі і кітаянка Чжэн Сайсай (40).-0-