Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лютага 2018, 09:01

Антон Кушнір удзячны Прэзідэнту за падтрымку каманды на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір падзякаваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за падтрымку каманды на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Аб гэтым фрыстайліст паведаміў у эксклюзіўным інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Уражаны і ўдзячны Аляксандру Рыгоравічу, які вельмі дастойна адстаяў гонар краіны і падтрымаў нашу каманду, мяне. Гэта было па-мужчынску, па-сапраўднаму. Нізкі яму паклон", - сказаў Антон Кушнір.

Спартсмен адзначыў, што заўсёды з вялікай павагай ставіўся да кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт, паводле слоў Антона Кушніра, чарговы раз пацвердзіў і апраўдаў тое лідарства, якое ён трымае.

Крокі, якія былі прыняты пасля прадузятага судзейства, станоўча паўплывалі на імідж краіны, упэўнены алімпійскі чэмпіён. "Мы не здаліся, адстойвалі сваю краіну, свае інтарэсы. Так і трэба рабіць", - адзначыў ён, гаворачы аб размове прадстаўнікоў беларускай каманды з суддзямі.

На пытанне, ці выканаў бы спартсмен у выпадку выхаду ў фінал свой знакаміты скачок з найвышэйшым каэфіцыентам складанасці, за які ў Сочы яму паставілі самую высокую ацэнку ў алімпійскім фестывалі, ён адказаў: "Я вельмі хацеў бы. Я да гэтага імкнуўся".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі