Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 жніўня 2017, 16:39

Англійская футбольная прэм'ер-ліга вяртаецца на "Беларусь 5"

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Англійская футбольная прэм'ер-ліга вяртаецца на "Беларусь 5". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Медыяхолдынг набыў правы на паказ галоўнага футбольнага турніру Туманнага Альбіёна, і з 11 жніўня тэлеканал "Беларусь 5" пачне трансляцыі матчаў новага сезона АПЛ. Па шматлікіх просьбах тэлегледачоў "Беларусь 5" пакажа самыя яркія гульні кожнага тура чэмпіянату.

Першым матчам сезона 2017/2018, які з'явіцца ў эфіры тэлеканала, стане процістаянне "Лестэра" і лонданскага "Арсенала". Пачатак прамой трансляцыі - 11 жніўня ў 21.45. 12 жніўня ў 14.25 будзе паказаны матч "Уотфард" - "Ліверпуль". Сустрэчу "Манчэстэр Юнайтэд" - "Вэст Хэм" можна будзе ўбачыць у прамым эфіры 13 жніўня ў 17.55.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі