Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 чэрвеня 2018, 12:25

Англічане стартуюць на ЧС у Расіі матчам з футбалістамі Туніса

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Роданачальнікі футбола англічане сёння правядуць стартавы матч на чэмпіянаце свету ў Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гульня зборнай Англіі з камандай Туніса пачнецца ў 21.00 на полі "Валгаград Арэны", якая ўмяшчае 45 тыс. гледачоў. У першым матчы папярэдняй групы G дэбютанты фінальнай стадыі ЧС футбалісты Панамы ў 18.00 у Сочы згуляюць са зборнай Бельгіі.

У Ніжнім Ноўгарадзе ў 15.00 сустрэнуцца зборныя Швецыі і Рэспублікі Карэя, якія выступаюць у групе F. Напярэдадні, у стартавай сустрэчы гэтага папярэдняга квартэта дзеючыя чэмпіёны свету футбалісты Германіі нечакана ўступілі Мексіцы - 0:1.

У групе Е пяціразовыя чэмпіёны планеты бразільцы не змаглі ўтрымаць пераможны лік у гульні са Швейцарыяй, задаволіўшыся толькі нічыёй з лікам 1:1. Зборная Сербіі адолела сапернікаў з Коста-Рыкі - 1:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі