12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нямецкая тэнісістка Ангеліка Кербер стала першай фіналісткай Уімблдонскага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў паўфінале немка, якая займае 10-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена абыграла ў двух сэтах латвійскую тэнісістку Алену Астапенка (12-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:3, затраціўшы крыху больш як гадзіну.
Саперніцай Кербер па вырашальным паядынку Уімблдона стане пераможца другога паўфіналу, у якім яшчэ адна прадстаўніца Германіі Юлія Гергес (13) будзе сапернічаць з экс-першай ракеткай планеты амерыканкай Серэнай Уільямс (181), якая вярнулася на корт пасля нараджэння дачкі.-0-