Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 студзеня 2019, 10:36

Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Сіднеі

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (33-і нумар сусветнага рэйтынгу) стала першай паўфіналісткай турніру ў аўстралійскім Сіднеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінале беларуска ў двух сэтах абыграла швейцарскую тэнісістку Цімею Бачынскі (192) - 6:3, 6:3.

Да гэтага Аляксандра Сасновіч перамагла дзясятую ракетку планеты расіянку Дар'ю Касаткіну і аўстралійскую тэнісістку Прысцылу Хон (161).

У барацьбе за траплянне ў фінал Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з пераможцай матчу паміж другім нумарам сусветнага рэйтынгу немкай Ангелікай Кербер і чэшкай Петрай Квітавай, якая займае 8-е месца ў рэйтынгу WTA.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі