Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 жніўня 2019, 10:48

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/16 фіналу турніру ў Цынцынаці, дзе згуляе з першай ракеткай свету Наомі Осака

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (47-ы нумар рэйтынгу WTA) паспяхова стартавала на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $2,9 млн, паведамляе БЕЛТА.

У 1/32 фіналу беларуска сустракалася з аўстралійскай тэнісісткай Астрай Шармай (99) і перамагла ў трохсэтавым паядынку - 6:1, 4:6, 6:1. Гульня прадаўжалася 1 гадз 40 мін. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе першая ракетка планеты Наомі Осака з Японіі.

У першым крузе парнага разраду беларуска Лідзія Марозава і славенка Катарына Срэбатнік будуць сапернічаць з аўстралійска-амерыканскім тандэмам Моніка Адамчак / Кейтлін Крысціян.

Спаборніцтвы ў Цынцынаці завершацца 18 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі