Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 чэрвеня 2018, 15:38

Аляксандра Сасновіч прайграла на турніры ў Іспаніі

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (51-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прайграла на старце турніру Mallorca Open у Іспаніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 1/16 фіналу Сасновіч уступіла нямецкай тэнісістцы Антоніі Лотнер (141) - 4:6, 0:6. У пыядынку за выхад у чвэрцьфінал Антонія Лотнер згуляе з пераможцай матчу паміж расіянкай Святланай Кузняцовай (58) і Настассяй Севастовай (20) з Латвіі.

Пазней Вікторыя Азаранка (85) у паядынку першага круга сустрэнецца са швейцарскай тэнісісткай Штэфані Фегеле (93).

У парным разрадзе беларуска Арына Сабаленка і расіянка Вераніка Кудзярметава згуляюць з беларуска-галандскім тандэмам Лідзія Марозава / Леслі Керхаў. На старце адзіночнага разраду Арына Сабаленка ўступіла бельгійцы Алісан ван Эйтванк - 6:3, 4:6, 2:6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі