1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч стартавала на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Пекіне (прызавы фонд - $8,2 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сённяшнім матчы 1/32 фіналу адзіночнага разраду Сасновіч, якая займае 32-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграла ў двух сэтах румынку Міхаэлу Бузарнеску, якая займае 23-ю пазіцыю, - 6:3, 6:1. Паядынак прадаўжаўся 1 гадзіну 8 мінут. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе сёмая ракетка планеты Караліна Плішкава з Чэхіі.
Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (16-ы нумар рэйтынгу WTA) стартуе на China Open з другога раўнда сустрэчай з іспанкай Гарбінье Мугурусай (14).
У першым крузе парнага разраду беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма ўступілі сёння амерыкана-германскаму тандэму Ракель Атава / Анна-Лена Грэнефельд - 6:3, 4:6, 3:10.
Турнір у кітайскай сталіцы завершыцца 7 кастрычніка.-0-