Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2019, 15:20

Аляксандра Сасновіч і Таццяна Марыя адкрыюць матч Кубка Федэрацый Германія - Беларусь

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Браўншвейгу прайшла жараб'ёўка чвэрцьфінальнага матчу Кубка Федэрацый паміж тэнісісткамі зборных Германіі і Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У суботу, 9 лютага, першымі на корт арэны Volkswagen Halle выйдуць беларуска Аляксандра Сасновіч і нямецкая тэнісістка Таццяна Марыя. Следам за імі ў другім адзіночным паядынку згуляюць Арына Сабаленка і Андрэа Петкавіч. У другі дзень спаборніцтваў 10 лютага адбудуцца яшчэ дзве адзіночныя сустрэчы: Аляксандра Сасновіч - Андрэа Петкавіч, Арына Сабаленка - Таццяна Марыя, а потым пройдзе парны матч. Капітан беларускай каманды Таццяна Пучак на парную сустрэчу заявіла Вікторыю Азаранку і Лідзію Марозаву, а яе нямецкі калега Енс Герлах разлічвае на дуэт Анна-Лена Грэнефельд / Лаўра Зігемунд. Згодна з рэгламентам Кубка Федэрацый, у другі дзень капітаны каманд могуць зрабіць замены.

Фота Федэрацыі тэніса Германіі'

Год таму беларускія і нямецкія тэнісісткі сустракаліся на гэтай жа стадыі турніру на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны", і тады поспеху дабіліся немкі, якія вырвалі пуцёўку ў паўфінал у парнай гульні - 3:2. Цяпер зборная Беларусі займае трэцяе месца ў камандным сусветным рэйтынгу, Германія знаходзіцца на пятай пазіцыі.

Беларускія тэнісісткі выступаюць у розыгрышы Кубка Федэрацый з 1994 года. Іх лепшым рэзультатам з'яўляецца выхад у фінал турніру 2017 года, калі яны ўступілі трафей камандзе ЗША. Усяго жаночая зборная Беларусі правяла 100 міжнародных сустрэч, атрымаўшы 70 вікторый.

Пераможца гэтага матчу ў Браўншвейгу ў паўфінале будзе сапернічаць з пераможцам сустрэчы паміж зборнымі ЗША (2-і нумар каманднага рэйтынгу) і Аўстраліі (9).

Таксама 9-10 лютага пройдуць яшчэ два чвэрцьфінальныя матчы: Чэхія (1) - Румынія (8), Бельгія (6) - Францыя (4).

Паўфіналы адбудуцца 20-21 красавіка, вырашальны матч пройдзе 9-10 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі