Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2018, 18:15

Аляксандра Сасновіч абыграла 10-ю ракетку свету і стала чвэрцьфіналісткай Кубка Крамля

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (31-ы нумар сусветнага рэйтынгу) стала чвэрцьфіналісткай Кубка Крамля, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім паядынку 1/8 фіналу Аляксандра Сасновіч абыграла дзясятую ракетку планеты Кікі Бертэнс з Нідэрландаў - 6:3, 4:6, 6:3.

На старце спаборніцтваў у Маскве Аляксандра Сасновіч перайграла ў двух сэтах румынку Міхаэлу Бузарнеску (25) - 6:3, 6:4. У барацьбе за выхад у паўфінал беларуска згуляе з пераможцай сустрэчы паміж прадстаўніцай Аўстраліі Дар'яй Гаўрылавай (38) і брытанкай Ёханай Контай (44).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі