Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 жніўня 2017, 19:54

Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў апрабуе новую праграму скачкоў у Мінску

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў у мінскім Палацы спорту апрабуе новую праграму скачкоў на батуце. Аб гэтым спартсмен паведаміў сёння ў час прэс-канферэнцыі ў Міністэрстве спорту і турызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Знакаміты спартсмен 18-19 жніўня прыме ўдзел у этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Мінску, а таксама выступіць на вялікім спартыўным форуме "Славянскія гульні", які стартуе 16 жніўня. "У сталічным Палацы спорту я апрабую новую камбінацыю, з якой пазней буду выступаць на чэмпіянаце свету", - расказаў Уладзіслаў Ганчароў. Алімпійскі чэмпіён адзначыў, што настроены на перамогу і не збіраецца расслабляцца, паколькі побач заўсёды ёсць моцныя сапернікі, якіх нельга недаацэньваць. Паводле слоў спартсмена, перад выступленнем ён заўсёды ўходзіць у сябе, і для яго не мае значэння, што адбываецца ў зале.

На этапе Кубка свету па скачках на батуце ў сталічным Палацы спорту выступяць 78 спартсменаў з 16 краін. Традыцыйна моцныя склады на спаборніцтвах прадстаўлены з Японіі, Украіны, Расіі, Казахстана, Італіі, ЗША і Канады. Кітай у турніры не ўдзельнічае. Намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля адзначыў, што, акрамя Уладзіслава Ганчарова, на спаборніцтвах выступіць шэраг маладых спартсменаў, якія разглядаюцца як патэнцыяльныя ўдзельнікі Алімпіяды-2020 у Токіа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі