Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2018, 13:53

Абаронца Уладзімір Дзянісаў пакінуў ХК "Дынама-Мінск"

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронца Уладзімір Дзянісаў пакінуў ХК "Дынама-Мінск". Кантракт з ім скасаваны па пагадненні бакоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнай дружыны.

Клуб пайшоў насустрач ініцыятыве спартсмена, які пераходзіць у фінскую "СайПу" з Лапеэнрантэ. У новай камандзе Уладзімір Дзянісаў атрымае гульнявую практыку, неабходную яму для паўнацэннай падрыхтоўкі да чэмпіянату свету.

Мінскае "Дынама" выказала падзяку іграку за работу, пажадаўшы поспехаў у далейшай клубнай кар'еры і ў якасці іграка зборнай Беларусі.

Новы клуб Дзянісава на гэты момант займае 6-е месца ў турнірнай табліцы мацнейшага дывізіёна чэмпіянату Фінляндыі, якое дае прамую пуцёўку ў чвэрцьфінальную стадыю плэй-оф. Да пачатку накаўт-раўнда камандзе трэба будзе правесці яшчэ сем матчаў рэгулярнага першынства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі