16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы беларускі абаронца Ігар Шытаў папоўніў склад футбольнага клуба "Дынама-Мінск", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Шытаў з'яўляецца выхаванцам сталічнай дынамаўскай школы і ў пачатку прафесійнай кар'еры гуляў у дубліруючым складзе, стаўшы чэмпіёнам Беларусі сярод рэзервовых складоў. Апошнім часам 31-гадовы ігрок гуляў у казахстанскай "Астане", а раней выступаў у барысаўскім БАТЭ, жодзінскім "Тарпеда-БелАЗе", расійскіх клубах "Дынама" (Масква) і "Мардовія".
У мінскім "Дынама" Ігар Шытаў будзе гуляць пад 24-м нумарам.-0-