Поўная версія

Спорт

Паступілі ў продаж білеты на дамашнія матчы футбольнай зборнай Беларусі ў Лізе нацый
1 жнівеня, 17:11
З 1 жніўня па 8 верасня можна набыць пакет "Хет-трык", які дасць магчымасць наведаць усе тры сустрэчы на мінскім стадыёне "Дынама".
У час матчу. Фота ФІБА
Беларусы ўступілі партугальцам на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па баскетболе
1 жнівеня, 16:53
У матчы 4-га тура папярэдняй групы А беларускія баскетбалісты ўступілі камандзе Партугаліі з лікам 64:70.
БГК імя Мяшкова на зборы ў Славеніі правядзе два таварыскія матчы
1 жнівеня, 15:54
У выязны спіс трэнерскі штаб БГК уключыў 22 гандбалісты, у тым ліку маладых ігракоў: варатара Уладзіміра Корсака, паўсярэдняга Паўла Дарафеева, разыгрываючага Валянціна Курана.
Вера Лапко
Вера Лапко перамагла на старце турніру ў Сан-Хасэ
1 жнівеня, 12:26
У першым сэце гульні з кітаянкай Чжан Шуай (32) беларуска выйграла на тай-брэйку - 7:6 (7:2), а ў другой партыі разграміла саперніцу з лікам 6:0.
Джонатан Лардо
Бельгійскія арбітры рассудзяць матч БАТЭ і ХІКа ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
1 жнівеня, 11:31
Асістэнтамі галоўнага суддзі будуць Фрэдэрык Годэлайн і Фларыян Лемэр, рэзервовы арбітр - Ян Ботэрберг. Інспектар матчу - Тэр'е Хаўге (Нарвегія), дэлегат УЕФА - Камелія Нікалае (Румынія).
Вікторыя Азаранка пераможна стартавала на тэнісным турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ
31 ліпеня, 09:32
У трохсэтавым паядынку першага раўнда адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка адолела ўкраінскую тэнісістку Кацярыну Бандарэнка (56) - 6:3, 6:7 (7:9), 7:5.
Фота з сацыяльных сетак
Беларусы заваявалі 13 узнагарод на маладзёжным ЧС па веславанні на байдарках і каноэ
31 ліпеня, 09:16
У актыве беларусаў 4 залатыя медалі: у спаборніцтвах сярод юніёраў на дыстанцыі 1000 м першым стаў экіпаж байдаркі-двойкі Кірыл Смалянік і Уладзіслаў Літвінаў. Таксама на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняўся канаіст Дзяніс Патапенка.
У час матчу Беларусь - Польшча. Фота ФІБА
Беларускія баскетбалісты атрымалі тры перамогі на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Скоп'і
30 ліпеня, 17:49
У першым матчы папярэдняй групы А беларусы ўпэўнена перамаглі равеснікаў са Швейцарыі - 89:63, затым былі мацнейшыя за нарвежцаў - 85:79 і палякаў - 82:74.
Аляксандра Сасновіч. Фота Беларускай тэніснай федэрацыі
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паднялася на 35-е месца ў сусветным рэйтынгу
30 ліпеня, 13:57
На мінулым тыдні Аляксандра займала 42-ю пазіцыю, а пасля выхаду ў паўфінал турніру Moscow River Cup у расійскай сталіцы перамясцілася на 7 прыступак уверх. Беларуска Арына Сабаленка займае цяпер 36-е месца.
Поўная версія