Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 верасня 2019, 17:28

Звесткі перапісу насельніцтва стануць базісам для рашэнняў у эканамічнай і сацыяльнай сферах - Румас

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звесткі, атрыманыя па выніках правядзення будучага перапісу насельніцтва, стануць базісам для прыняцця рашэнняў у эканамічнай і сацыяльнай сферах. Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна прэм'ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада нагадаў, што з 4 па 30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе важнае для кожнага жыхара краіны і грамадства ў цэлым мерапрыемства - перапіс насельніцтва. "Атрыманыя па выніках праведзеных апытанняў звесткі стануць базісам для прыняцця рашэнняў у эканамічным і сацыяльным жыцці дзяржавы. На іх аснове ўрад, органы мясцовага самакіравання будуць прымаць рашэнні па фінансаванні сацыяльнай сферы, умацаванні абараназдольнасці і ўкладанні дзяржаўных інвестыцый", - падкрэсліў Сяргей Румас. Таму, дадаў ён, ад таго, наколькі якасна будзе праведзена такое мерапрыемства, залежыць у канчатковым выніку правільнасць і дакладнасць атрыманых вынікаў, а гэта планаванне беларускай эканомікі на бліжэйшыя 10 гадоў.

Як было адзначана, падрыхтоўка да правядзення перапісу насельніцтва вялася ў краіне на працягу апошніх двух гадоў, актыўна працавала часовая Рэспубліканская камісія па садзейнічанні перапісу пад кіраўніцтвам першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына. Таму сённяшняе пасяджэнне Прэзідыума, паводле слоў Сяргея Румаса, гэта па сутнасці зверка гадзіннікаў. На ім кіраўнік урада папрасіў даць ацэнку гатоўнасці органаў дзяржкіравання (перш за ўсё ў рэгіёнах) да правядзення маючага адбыцца перапісу, а таксама абазначыць праблемы, якія патрабуюць вырашэння.

У прыватнасці, важнай асаблівасцю будучага перапісу з'яўляецца магчымасць для грамадзян прайсці апытанне самастойна праз інтэрнэт, што значна спросціць работу часовага перапіснога персаналу і адначасова дасць магчымасць ахапіць большую колькасць асоб, якіх апытваюць. Аднак, лічыць прэм'ер, у насельніцтва можа ўзнікнуць шэраг арганізацыйных і тэхнічных пытанняў па праходжанні самога перапісу.

Асобнай увагі, паводле слоў кіраўніка ўрада, заслугоўвае і пытанне бяспекі асоб, задзейнічаных у якасці часовага перапіснога персаналу.

Папярэдні перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь праводзіўся 10 гадоў таму. Адрозненнем цяперашняга стане магчымасць грамадзянам самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт. Таксама перапісацца можна будзе на стацыянарных участках. Яшчэ адзін спосаб - у сябе дома ў час вуснага апытання перапісчыка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі