Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2018, 09:00

Зімовае дызпаліва пачне паступаць на беларускія АЗС з наступнага тыдня

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зімовае дызельнае паліва пачне паступаць на беларускія АЗС з наступнага тыдня. Такая інфармацыя размешчана на сайце канцэрна "Белнафтахім", паведамляе БЕЛТА.

Пачынаючы з 15 кастрычніка беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы "Нафтан" і "Мазырскі НПЗ" традыцыйна пераходзяць на выпуск зімовага дызельнага паліва.

"Дызельнае паліва гатунку F з гранічнай тэмпературай фільтруемасці не менш за мінус 20 градусаў пятага экалагічнага класа пачне паступаць на нафтабазы і аўтазаправачныя станцыі рэспублікі. На палівараздатачных калонках РУП "ВА "Беларуснафта" яно маркіруецца як ДТ-З-К5. Поўная замена летняга дызельнага паліва гатунку С, якое можна выкарыстоўваць у аўтамабілі пры тэмпературы да мінус 5 градусаў, адбудзецца да 1 лістапада", - гаворыцца ў паведамленні.

У продажы таксама з'явіцца беларускае дызельнае паліва з палепшанымі нізкатэмпературнымі характарыстыкамі (ДТ-З-К5 клас 2), якое можна выкарыстоўваць пры паніжэнні тэмпературы навакольнага паветра да мінус 32 градусы.

У канцэрне звяртаюць увагу на неабходнасць поўнага выкарыстання астаткаў летняга паліва ў баку аўтамабіля, перш чым запраўляць яго зімовым дызельным палівам. Рэкамендуецца таксама падрыхтаваць паліўныя і масляныя сістэмы рухавіка да эксплуатацыі ў зімовых умовах, праверыць працаздольнасць акумулятарных батарэй аўтамабіля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі