Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2017, 16:09

Журналісты БЕЛТА сталі лаўрэатамі конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ развіцця Узброеных Сіл Беларусі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журналісты БЕЛТА сталі лаўрэатамі творчага конкурсу Міністэрства абароны і Міністэрства інфармацыі на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА з цырымоніі ўзнагароджання ў Мінску.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва стала лаўрэатам у намінацыі "Цеснае і плённае супрацоўніцтва". Аддзел палітычнай і сацыяльнай інфармацыі галоўнай рэдакцыі інфармацыі БЕЛТА перамог у намінацыі "У рэжыме рэальнага часу". Творчы калектыў рэдакцыі візуальнай інфармацыі агенцтва - лаўрэат у намінацыі "Спыніся, імгненне".

Міністр абароны Андрэй Раўкоў, выступаючы на цырымоніі ўзнагароджання, адзначыў, што Узброеныя Сілы і СМІ дасягнулі высокай рэзультатыўнасці ў патрыятычным выхаванні. Міністр звярнуў увагу, што гэта адзін з прыярытэтаў у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны. У Беларусі робіцца ўсё неабходнае для мадэрнізацыі арміі, і СМІ пастаянна ўдзельнічаюць у асвятленні гэтага працэсу.

Андрэй Раўкоў нагадаў, што ў будучым годзе будзе адзначацца стагоддзе Узброеных Сіл Беларусі, і запрасіў журналістаў прыняць актыўны ўдзел у творчым конкурсе, які будзе аб'яўлены да юбілейнай даты, падрыхтоўцы новых сумесных патрыятычных праектаў.

У цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу прыняла ўдзел і міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Яна падкрэсліла, што беларуская армія і СМІ разам працуюць на ўмацаванне нацыянальнай бяспекі. Міністр пажадала, каб тэма патрыятычнага выхавання была сэнсам і галоўным зместам нацыянальных СМІ.

Лаўрэатамі творчага конкурсу сталі журналісты рэгіянальных друкаваных выданняў, газеты "СБ. Беларусь сегодня", Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалаў АНТ, СТБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі