Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 снежня 2017, 15:47

Журналіст БЕЛТА Валерый Сідорчык узнагароджаны Ганаровай граматай Гомельскага аблвыканкама

18 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Уласны карэспандэнт БЕЛТА па Гомельскай вобласці Валерый Сідорчык узнагароджаны Ганаровай граматай Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Урачыстае ўшанаванне адбылося сёння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аблвыканкама.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік уручыў журналісту Ганаровую грамату за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у асвятленні падзей, якія адбываюцца ў грамадска-палітычным, эканамічным і сацыяльна-культурным жыцці рэгіёна.

Уручаючы ўзнагароду, Уладзімір Дворнік адзначыў аператыўнасць і прафесіяналізм, з якімі карэспандэнт вядучага ў краіне інфармацыйнага агенцтва падыходзіць да асвятлення пытанняў, што датычацца дзейнасці рэгіёна. "Шчыра ўдзячны вам за адданасць, плённую працу ў справе аб'ектыўнага інфармавання насельніцтва", - сказаў губернатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі