Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 сакавіка 2018, 09:04

Журналіст БЕЛТА стала пераможцам конкурсу БелГПП "Развіццё экспартнага патэнцыялу Беларусі"

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журналіст Беларускага тэлеграфнага агенцтва Юлія Дылянок стала пераможцам конкурсу "Развіццё экспартнага патэнцыялу Беларусі", арганізаванага Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 15 сакавіка ў БелГПП, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юлія Дылянок перамагла ў намінацыі "Лепшы аўтар інфармацыйнага агенцтва".

Таксама былі названы пераможцы і лаўрэаты ў намінацыях "Лепшы аўтар інтэрнэт-выдання", "Лепшы аўтар друкаванага выдання", "Лепшы аўтарскі калектыў на тэлебачанні", "Лепшы аўтар радыёэфіру".

Гран-пры конкурсу атрымаў калектыў аўтараў тэлеканала "Беларусь 1".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі