Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2019, 12:54

Зацверджаны пералік алімпіяд, пераможцы якіх змогуць паступаць у ВНУ без экзаменаў

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі Беларусі пастановай нумар 43 ад 29 красавіка зацвердзіла пералікі міжнародных алімпіяд і навучальных прадметаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды, пераможцы якіх змогуць паступаць на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці беларускіх ВНУ без уступных іспытаў у 2019 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Паступаць без экзаменаў для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені змогуць пераможцы (уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені). У пераліку міжнародных алімпіяд 13 інтэлектуальных спаборніцтваў, сярод якіх 60-я міжнародная матэматычная алімпіяда, 53-я міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі, 51-я міжнародная хімічная алімпіяда, 50-я міжнародная фізічная алімпіяда, 31-я міжнародная алімпіяда па інфарматыцы, 8-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат і іншыя.

У зацверджаны Міністэрствам адукацыі спіс навучальных прадметаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды ўключаны: беларуская мова, беларуская літаратура, руская мова, руская літаратура, англійская, нямецкая, французская, кітайская, іспанская мовы, матэматыка, фізіка, астраномія, інфарматыка, біялогія, хімія, геаграфія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (навейшы час), грамадазнаўства, працоўнае навучанне, фізічная культура і здароўе.

Пастанова ўступае ў сілу з 16 мая.

У 2019 годзе ў ВНУ рэспублікі запланавана прыняць 54,7 тыс. чалавек, што на 1 працэнт больш за план прыёму мінулага года. Прыём дакументаў будуць ажыццяўляць 49 ВНУ, з іх 42 - дзяржаўнай формы ўласнасці і 7 прыватнай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі