Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лістапада 2019, 19:20

Зарплаты бюджэтнікаў у 2020 годзе могуць вырасці на 10-11 працэнтаў

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праектам бюджэту на 2020 год прадугледжваецца рост зарплат работнікаў бюджэтнай сферы на 10-11 працэнтаў. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна перад пашыраным пасяджэннем камісіі, на якім абмяркоўваецца пакет бюджэтных законапраектаў на 2020 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дэпутата, адной з прыярытэтных задач бюджэту на будучы год з'яўляецца забеспячэнне суадносін заработнай платы бюджэтнікаў і заработнай платы па эканоміцы ў цэлым не ніжэй за 80 працэнтаў.

Асігнаванні рэспубліканскага бюджэту на 2020 год на аплату працы і ўзносы на сацыяльнае страхаванне ў бюджэтным сектары плануюцца ў памеры Br4,6 млрд, адзначыла Людміла Дабрыніна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі