Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2019, 10:34

Зарплату медработнікам у Беларусі да 2025 года плануецца павысіць у два разы

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зарплату медыцынскім работнікам у Беларусі да 2025 года плануецца павысіць у два разы, што стане сур'ёзным стымулам для таго, каб урачы не ад'язджалі за мяжу. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у інтэрв'ю праграме "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Караніка, праблема ўцечкі кадраў існуе даўно, і з ёй сутыкаецца не толькі Беларусь, але і іншыя краіны, у прыватнасці Польшча. "Праблема існуе, мы працуем над яе вырашэннем. Даручэнне кіраўніка дзяржавы - да 2025 года павысіць зарплату медыцынскім работнікам у два разы. Гэта будзе сур'ёзным стымулам, каб урачы не ад'язджалі", - сказаў ён.

Міністр заўважыў, што перамяшчэнне медыцынскіх кадраў у Еўропе і ва ўсім свеце - працэс, які не спыніць, ён будзе заўсёды. Разам з тым ёсць і адваротная тэндэнцыя, калі спецыялісты, якія выехалі, вяртаюцца.

Уладзімір Каранік спыніўся і на пытанні стымулюючых даплат за высокатэхналагічныя метады лячэння. Раней іх (ад 2 да 2,5 акладу) атрымлівалі толькі ўрачы першай і вышэйшай катэгорый. Згодна з новым палажэннем даплаты прадугледжаны і ўрачам без катэгорыі або з другой катэгорыяй, але крыху ў меншым памеры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі