Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лістапада 2018, 15:48

Заработная плата вучоных значна павысілася - Гусакоў

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заработная плата вучоных значна павысілася, паведаміў сёння журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб аплаце работы вучоных, Уладзімір Гусакоў сказаў: "Заработная плата значна павысілася, асабліва ў тых вучоных, якія маюць гранты і рэалізуюць розныя праекты. Супрацоўнікі могуць атрымліваць заработную плату ў два і тры разы большую за ранейшую. Указ нумар 467 ("Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый". - Заўвага БЕЛТА) дазволіў прывязаць заработную плату да рэзультату".

Дырэктар Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі Мікалай Казак падкрэсліў, што з увядзеннем новых механізмаў аплаты працы вучоных павысілася эфектыўнасць іх работы. "Чым эфектыўней працуе супрацоўнік, тым большую ён атрымлівае надбаўку. Некаторыя супрацоўнікі атрымліваюць больш за Br4 тыс. у месяц. Гэта добрая зарплата. Пры экспарце ажыццяўляецца прэміраванне", - дадаў ён.

Старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Андрэй Іванец расказаў аб заработнай плаце маладых вучоных: "Раней іх зарплаты былі прывязаны да стаўкі першага тарыфнага разраду, і малодшы навуковы супрацоўнік або яго стажор не маглі атрымліваць больш высокую зарплату нават пры самай актыўнай рабоце. Цяпер маладыя людзі могуць пры ўдзеле ў тых ці іншых праектах атрымліваць надбаўкі. Малады спецыяліст можа атрымліваць да Br1 тыс. у месяц з выкарыстаннем каэфіцыента 200 працэнтаў".

Як паведамлялася, указам нумар 467 прадугледжваецца павышэнне тарыфных акладаў (да 300 працэнтаў) работнікам бюджэтных навуковых арганізацый. Пры гэтым рашэнне аб павышэнні да 200 працэнтаў прымаецца кіраўнікамі бюджэтных навуковых арганізацый, звыш 200 працэнтаў - органамі дзяржкіравання, у веданні якіх знаходзяцца бюджэтныя навуковыя арганізацыі, і НАН. Акрамя таго, указам размежаваны паўнамоцтвы дзяржорганаў, НАН ва ўстанаўленні галіновых стымулюючых выплат, пашыраны правы кіраўнікоў бюджэтных навуковых арганізацый у рэгуляванні ўзроўню аплаты працы работнікаў у залежнасці ад вырашаемых імі задач. Зняты абмежаванні ў памеры 40 працэнтаў фонду зарплаты і эканоміі сродкаў, прадугледжаных на аплату працы, пры накіраванні іх на прэміраванне і ўстанаўленне стымулюючых выплат работнікам за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі