Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2019, 13:56

Закрыццё працоўнага семестра пройдзе на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Астраўцы

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае закрыццё працоўнага семестра пройдзе на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Астраўцы 22 жніўня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Надзея Шахоўская.

"У час урачыстага закрыцця адбудзецца ўзнагароджванне лепшых байцоў, камандзіраў і камісараў студатрадаў Беларусі і Расіі. Абавязкова будуць адзначаны лепшыя наймальнікі. Увечары мы ўсе збяромся каля развітальнага вогнішча, будуць гучаць песні пад гітару. Дарэчы, гэта будзе такі своеасаблівы экзамен для юнакоў і дзяўчат, якія на працягу 2 месяцаў займаліся ў школе гітарыстаў. Мы таксама чакаем гасцей з Цэнтральнага штаба Расійскіх студэнцкіх атрадаў", - расказала Надзея Шахоўская.

Усяго на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі - 2019 у Астраўцы цяпер працуюць 226 байцоў беларускіх і расійскіх студатрадаў. Яны ўвайшлі ў склад зводнага студэнцкага будаўнічага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза, маршала Мікалая Іванавіча Крылова, пад камандаваннем якога ў ліпені 1944 года праходзіла вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Астравецкага раёна. Падбор байцоў для работы на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, як і раней, праходзіў на конкурснай аснове з улікам узросту - старэйшыя за 18 гадоў, здароўя, наяўнай будаўнічай спецыяльнасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі.

У адпаведнасці з кваліфікацыяй байцы студатрадаў выконваюць геадэзічныя, падрыхтоўчыя, земляныя, бетонныя, аддзелачныя, малярныя работы, розныя віды арміравання, займаюцца ўкладкай тратуарнай пліткі. Моладзь забяспечана жыллём у інтэрнатах судпадрадных арганізацый за кошт сродкаў наймальнікаў, а таксама трохразовым харчаваннем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі