Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 сакавіка 2019, 19:25

Выстаўка фотаработ БЕЛТА прадстаўлена ў Нацыянальнай галерэі Пакістана

19 сакавіка, Ісламабад /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Суверэнная Беларусь: Людзі. Падзеі. Дасягненні", падрыхтаваная на аснове здымкаў з фотаархіва Беларускага тэлеграфнага агенцтва, адкрылася ў Нацыянальнай галерэі Пакістана.

Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч, кіраўнік беларуска-пакістанскай парламенцкай групы дружбы Якуб Шэйх і генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч'

Экспазіцыя, прысвечаная 25-годдзю беларуска-пакістанскіх дыпламатычных адносін, а таксама гісторыі, традыцыям, культуры і дасягненням Беларусі, выклікала вялікую цікавасць у прадстаўнікоў грамадскіх колаў, творчай інтэлігенцыі, СМІ і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Пакістане.

У час фотавыставы'

У час фотавыставы'

У час фотавыставы'

У час урачыстай цырымоніі прэзентацыі генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч выклала асноўную канцэпцыю выстаўкі, акцэнтаваўшы ўвагу на цеснай сувязі сучаснай Беларусі з яе гістарычным мінулым. Ад імя урада Пакістана з прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня беларуска-пакістанскай парламенцкай групы дружбы Якуб Шэйх.

У Ісламабадзе Ірына Акуловіч сустрэлася з федэральным міністрам інфармацыі і вяшчання Пакістана Чаудры Фавадам Хусэйнам, палітычнымі дзеячамі краіны і парламентарыямі.

Дырэктар інфармагенцтва Associated Press of Pakistan Мухамад Камар Улах і генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч у час падпісання мемарандума'

З медыяпартнёрам БЕЛТА - інфармагенцтвам Associated Press of Pakistan (APP) дасягнута дамоўленасць аб развіцці ўзаемадзеяння ў сферы абмену інфармацыйным кантэнтам і яго дыверсіфікацыі. З гэтай мэтай бакамі абноўлены мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях інфармацыйнага супрацоўніцтва (папярэдні дакумент быў падпісаны ў 2015 годзе).-0-

Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч, генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч і федэральны міністр інфармацыі і вяшчання Пакістана'

Фота БЕЛТА/APP

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі