Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 жніўня 2018, 10:36

Вышэйшую адукацыю ў Беларусі атрымліваюць 20 тыс. замежных студэнтаў са 102 дзяржаў свету

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вышэйшую адукацыю ў Беларусі атрымліваюць 20 тыс. замежных студэнтаў са 102 краін свету. Аб гэтым 15 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміла першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская вышэйшая адукацыя запатрабавана ў замежных грамадзян. У гэтым годзе ў ВНУ краіны будуць навучацца 20 тыс. студэнтаў са 102 дзяржаў. Дыяпазон спецыяльнасцей, якія выбіраюць іншаземцы, даволі шырокі. "Гэта і эканоміка, і юрыспрудэнцыя, і медыцына, тэхніка-тэхналагічныя спецыяльнасці", - расказала першы намеснік міністра.

Прыём абітурыентаў на першую ступень вышэйшай адукацыі ў 2018 годзе ў Беларусі ажыццяўлялі 42 установы дзяржаўнай формы ўласнасці і 9 - прыватнай. Усяго 1 верасня ў ВНУ краіны прыйдуць вучыцца больш як 50 тыс. першакурснікаў. За кошт сродкаў бюджэту прынята звыш 26,4 тыс. чалавек (у 2017 годзе - 26,7 тыс.), пры гэтым на дзённай форме з мэтай забеспячэння заказу арганізацый на падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй - 21,7 тыс. чалавек (у 2017 годзе - 22,4 тыс.). На платнай аснове будуць навучацца больш за 24 тыс. чалавек. Незапоўненымі засталіся 14 бюджэтных месцаў у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна і Беларуска-расійскім універсітэтах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі