Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2017, 12:39

Выпускныя вечары пройдуць у школах Мінска 10 чэрвеня

24 мая, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Выпускныя вечары пройдуць у школах Мінска 10 чэрвеня з 20.00, паведаміла начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел бацькі, прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, шэфскіх арганізацый, вядомыя людзі. У камітэце па адукацыі пачне работу каардынацыйны штаб. Аналагічныя штабы будуць працаваць у адміністрацыях раёнаў горада.

Працягласць урачыстых мерапрыемстваў вызначаюць бацькоўскія камітэты. Некаторыя школы правядуць выпускныя на базе сацыякультурных аб'ектаў.

Апошні званок для вучняў сталічных школ празвініць 30 мая з 10.00 да 11.00. Для школьнікаў арганізуюць дыскатэкі, экскурсіі, вечары адпачынку.

Ганна Рысявец нагадала, што ў дні правядзення выпускных і ўрачыстасцей з нагоды заканчэння навучальнага года продаж спіртнога ў сталіцы будзе абмежаваны - з 8.00 30 мая да 8.00 31 мая і з 8.00 10 чэрвеня да 8.00 11 чэрвеня.

Навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі заканчваюць амаль 9,3 тыс. адзінаццацікласнікаў (больш на 233 чалавекі ў параўнанні з мінулым годам) і 15,2 тыс. дзевяцікласнікаў (на 562 менш).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі