Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2018, 10:12

Вынікі ЦТ 2019 года будуць разлічаны па новай методыцы

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2019 года будуць разлічаны з выкарыстаннем новай методыкі падліку тэставага бала. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, паведамляе БЕЛТА.

У 2018 годзе новая сістэма ацэнкі на ЦТ паспяхова прайшла мадэльную апрабацыю. Працэдура атрымліваецца яшчэ больш адкрытай і празрыстай для абітурыентаў.

Сутнасць методыкі ў тым, што кожнаму тэставаму заданню прысвойваецца першасны бал, які абітурыенты будуць ведаць яшчэ да ЦТ. Ён будзе залежаць ад многіх паказчыкаў - узроўню складанасці, формы прадстаўлення. Потым будуць уведзены каэфіцыенты ў працэсе праверкі работ абітурыентаў і далей разлічаны падагульняючы тэставы бал. І першасны, і тэставы падагульняючы балы, а значыць, і свой ранг абітурыенты змогуць убачыць на сайце РІКВ.

Па гэтай жа методыцы будуць разлічвацца вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання ў 2018-2019 навучальным годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі