Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2017, 13:55

Выхадныя ў Беларусі будуць дажджлівымі

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Першая палова кастрычніка выдалася дажджлівай. Атлантычныя цыклоны, перамяшчаючыся на поўнач ад нашай краіны, прынеслі дажджы і парывісты вецер. Месцамі ўжо дасягнута месячная норма ападкаў. У наступныя суткі чарговы атмасферны віхор, шлях якога пройдзе з поўдня Скандынаўскага паўвострава на Наўгародскую вобласць, абумовіць дажджлівае і ветранае надвор'е", - сказалі ў Гідрамеце.

У пятніцу, 13 кастрычніка, пад уплывам атмасферных франтоў уначы чакаюцца дажджы, удзень на большай частцы тэрыторыі дажджы будуць кароткачасовымі. У многіх раёнах чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, днём - 7-12 градусаў цяпла.

У суботу, 14 кастрычніка, уначы ў вільготнай няўстойлівай паветранай масе ў некаторых раёнах не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў і яшчэ захаваецца парывісты вецер. Удзень пад уплывам чарговай франтальнай сістэмы, якая перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль. Днём - плюс 6-12, па паўднёвым захадзе тэмпература павысіцца да 13-15 градусаў.

У нядзелю, 15 кастрычніка, уначы захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. Удзень надвор'е будуць вызначаць няўстойлівыя цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з Заходняй Еўропы. Дажджоў будзе менш і выгляне сонца, але месцамі не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў і парывістага ветру. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-12 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе - каля плюс 5. Днём - 10-15 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да плюс 17.

"У пачатку наступнага тыдня надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплай і вільготнай паветранай масе", - адзначылі ў Гідрамеце. У панядзелак, 16 кастрычніка, у некаторых раёнах, пераважна па паўночным усходзе, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-9 градусаў вышэй за нуль, днём - 9-15 цяпла. У паўднёва-заходніх раёнах будзе цяплей: уначы тэмпература не апусціцца ніжэй за 10-12 градусаў, удзень паветра прагрэецца да плюс 16-18.

У аўторак, 17 кастрычніка, у некаторых раёнах, пераважна па паўночным усходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль. Днём - 10-16 градусаў цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да плюс 17-18.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі