Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 сакавіка 2018, 17:43

Вучэнне з Калектыўнымі авіяцыйнымі сіламі АДКБ у 2018 годзе пройдзе ў новым фармаце

6 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Вучэнне з Калектыўнымі авіяцыйнымі сіламі АДКБ у 2018 годзе пройдзе ў новым фармаце. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе мы правядзём вучэнне з Калектыўнымі авіяцыйнымі сіламі, - сказаў Анатоль Сідараў. - На праведзеных у Аб'яднаным штабе штабных перагаворах мы прапанавалі ў рамках сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння "Баявое братэрства-2018" практычна адпрацаваць прымяненне Калектыўных авіяцыйных сіл АДКБ у новым фармаце, які прадугледжвае пад адзіным камандаваннем выканаць комплекс задач па перавозцы воінскіх кантынгентаў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання ў раён правядзення вучэння з практычнай арганізацыяй узаемадзеяння і прыкрыцця паветраных суднаў і ўсебаковага забеспячэння авіяцыйных перавозак".

Паводле слоў начальніка штаба, новы фармат задзейнічання Калектыўных авіяцыйных сіл АДКБ прадугледжвае стварэнне на час вучэння аб'яднанага органа кіравання, які на практыцы адпрацуе пытанні планавання перавозак і ажыццяўлення ўзаемадзеяння на міждзяржаўным узроўні. У гэты аб'яднаны орган кіравання ўвойдуць прадстаўнікі абаронных ведамстваў дзяржаў - членаў АДКБ.

Вучэнне Калектыўных авіяцыйных сіл АДКБ плануецца правесці ў кастрычніку - лістападзе 2018 года ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. Яго асноўная задача - даставіць у рэгіён сілы і сродкі АДКБ. Да вучэння будзе прыцягнута авіяцыя ўсіх дзяржаў - удзельніц АДКБ.

Анатоль Сідараў таксама адзначыў, што ў бягучым годзе ў АДКБ будуць карэнным чынам зменены падыходы да арганізацыі ўсіх вучэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі