Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2018, 12:40

ВС не бачыць перадумоў для змякчэння адказнасці за збыт наркотыкаў

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вярхоўны суд не бачыць перадумоў для змякчэння адказнасці за збыт наркотыкаў, паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валерый Калінковіч адзначыў, што гатовы абмяркоўваць тэму крымінальнай адказнасці за незаконныя дзеянні з наркатычнымі сродкамі без мэты іх збыту. "Там сапраўды ў шэрагу выпадкаў злачынствы ходзяць побач з вялікай бядой, якая наведвае і наркамана, і яго сям'ю, і блізкіх, і сяброў, і ўсіх астатніх, хто гэтага чалавека акружае. Тут крымінальная адказнасць павінна з'яўляцца адным з магчымых інструментаў для таго, каб спажывец пачаў змагацца з хваробай, перамог яе па магчымасці, вярнуўся ў грамадства нармальным яго членам", - сказаў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда.

Што датычыцца іншых дзеянняў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, ВС сёння не бачыць ніякіх аб'ектыўных перадумоў для змякчэння адказнасці. "Гэта вельмі небяспечнае злачынства, гэта фактычна распаўсюджванне смерці", - адзначыў Валерый Калінковіч. У якасці прыкладу ён прывёў вынікі разгляду адной са спраў, звязаных са злачынствам, прадугледжаных ч. 5 арт. 328 КК: у выніку куплі ўсяго адной дозы метадону чалавек памёр адразу ж пасля ўжывання.

Паводле слоў першага намесніка старшыні Вярхоўнага суда, існуючае заканадаўства з улікам прымаемых мер прафілактыкі і процідзеяння злачыннасці аб'ектыўна садзейнічае аздараўленню крымінагеннай абстаноўкі ў гэтай сферы. Такую ацэнку даюць у тым ліку і міжнародныя эксперты, рэзюмаваў Валерый Калінковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі