Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2018, 15:13

Воінскім часцям радыёэлектроннай барацьбы ўручылі новыя станцыі перашкод

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў уручыў экіпажам вайсковай часці 97061 станцыі перашкод Р-934УМ2, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

"Ва Узброеных Сілах 16 снежня адзначаюць Дзень спецыяліста радыёэлектроннай барацьбы. Напярэдадні гэтага свята другі год запар прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу краіны пастаўляюць сучасную тэхніку ў воінскія часці радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ)", - адзначылі ў ваенным ведамстве.

Новая тэхніка здольна выявіць работу крыніц радыёвыпрамянення і вызначыць іх месцазнаходжанне як на зямлі, так і ў паветры. Апаратура станцый распазнае аналагавыя і лічбавыя віды сігналаў і стварае эфектыўную абстаноўку перашкод на зададзеных частотах радыёпадаўлення.

Абнаўленне парку баявой тэхнікі закранула і іншыя воінскія часці радыёэлектроннай барацьбы. Першы намеснік начальніка Генштаба УС генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч уручыў спецыяльную тэхніку РЭБ спецыялістам комплекснага тэхнічнага кантролю вайсковай часці 18580 і аператыўных камандаванняў. З дапамогай апаратуры, устаноўленай на новых сродках, ваеннаслужачыя змогуць вызначаць частоты і месцазнаходжанне перашкаджаючых крыніц радыёвыпрамянення, праводзіць іх тэхнічны аналіз, вызначаць тэхнічныя каналы ўцечкі інфармацыі і своечасова прымаць дзейсныя меры для іх закрыцця.

"Новая тэхніка РЭБ - добры падарунак да свята, яна стане выдатным стымулам для дасягнення высокіх вынікаў у новым навучальным годзе", - падкрэслілі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі